Патрыярх Кірыл у 1970-х выконваў заданні КДБ у Швейцарыі — SonntagsZeitung
Патрыярх Кірыл / kommersant.ru
Патрыярх Кірыл, кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы, у пачатку 1970-х у Жэневе выконваў заданні замежнай разведкі КДБ СССР. У той час ён быў прадстаўніком Маскоўскага патрыярхату пры Сусветным савеце цэркваў, піша SonntagsZeitung.
Выданне спасылаецца на рассакрэчаныя дакументы з швейцарскага федэральнага архіва. Ужо ў 1970-я швейцарскія спецслужбы склалі дасье на Уладзіміра Гундзяева, які быў заўважаны ў шпіёнскай дзейнасці ("працаваў пад прыкрыццём"). Таксама ён аказваў уплыў на Сусветны савет цэркваў "у інтарэсах СССР" — у Маскве былі незадаволены крытыкай антырэлігійнай савецкай палітыкі. Агентурным псеўданімам Гундзяева быў "Міхайлаў".
Маскоўскім патрыярхам Уладзімір Гундзяеў стаў у 2009 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.