Патрыярх РПЦ Кірыл прыляцеў у Мінск: плануе сустрэцца з Лукашэнкам

Патрыярх Кірыл у мінскім аэрапорце / belta.by
Патрыярх Кірыл у мінскім аэрапорце / belta.by

Сустрэлі кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Кірыла мітрапаліт Веніямін і віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Плануецца, што 4 чэрвеня Кірыл правядзе набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, а 5 чэрвеня зробіць літургію ў саборы Узвышэння Святога Крыжа Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

Таксама 6 чэрвеня павінна прайсці сустрэча з Лукашэнкам.

Ужо паспеў Кірыл ўскласці кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.

Пакуль Беларусь прымае Кірыла, удзельнікі сабора Украінскай праваслаўнай царквы асудзілі падтрымку вайны маскоўскім патрыярхам і ўнеслі змены ў свой статут, замацаваўшы "поўную самастойнасць і незалежнасць Украінскай праваслаўнай царквы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі