У Беларусь едзе кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл
Папярэдні раз патрыярх Кірыл быў у Мінску ў 2018-м годзе / president.gov.by
У Мінск едзе кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл, піша Sputnik Беларусь. Падставай для візіту сталі ўрачыстасці з нагоды 1030-годдзя праваслаўя ў Беларусі. Дату лічаць з моманту заснавання Полацкай епархіі.
4 чэрвеня Кірыл узначаліць усяночнае няспанне ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.
Раней беларускія телеграм-каналы пісалі са спасылкай на крыніцы ў беларускім экзархаце, што падчас гэтага візіту таксама плануецца асвячэнне патрыяршага падворку ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 26, літургія ў Полацку і сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.