"Савет па маральнасці" з мітрапалітам Веніямінам зацікавіўся квадроберамі
"Грамадскі савет па маральнасці"
18 кастрычніка ў Мінску адбылося пашыранае пасяджэнне "грамадскага савета па маральнасці", заснаванага Беларускай Праваслаўнай Царквой і прарэжымным Саюзам пісьменнікаў. Як паведамляе прэс-служба БПЦ, раней па такіх мерапрыемствах абмяркоўваліся нецэнзурная лаянка, астралогія і адносіны да іх грамадства. Цяпер жа савет зацікавіўся квадроберамі. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч прачытаў даклад пра "папулярную маладзёжную субкультуру". Іншы даклад прачытала дырэктарка мінскай СШ № 76 Алена Паланевіч. Ён быў прысвечаны правілам для навучэнцаў, якія збіраюцца распрацаваць у Беларусі.
"Савет па маральнасці" выступіў з ініцыятывай унясення "пытанняў маральнага характару ў тэматыку адзіных дзён інфармавання насельніцтва" (яны штомесяц праводзяцца ідэолагамі і прапагандыстамі ў Беларусі). У прыватнасці, прапанаваны да разгляду такія тэмы, як "Сучасныя маладзёжныя субкультуры: трывогі і сэнсы", "Маральна-этычны аспект прысутнасці і дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы" і "Аб культуры мовы: чыстае слова, чыстая душа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.