Першы галявы пас Аляксандра Глеба ў чэмпіянаце Турцыі (відэа)
Беларускі паўабаронца дэбютаваў за клуб "Коньяспор".
У матчы 17-га тура каманда Глеба прайграла ў Стамбуле "Фенербахчэ" — 1:2. Беларус выйшаў у стартавым складзе і на 21-й хвіліне аддаў галявы пас на ангольца Джалму, які забіў гол у браму гаспадароў поля. Аднак "Фенербахчэ" забіў два галы (на 44-й і 80-й хвіліне) і перамог. Глеба замянілі на 81-й хвіліне.