Першыя елачныя кірмашы ў Беларусі адкрыюцца 18 снежня

У сталіцы дзяржаўныя лясгасы будуць прадаваць елкі і хвоі па двух адрасах / "Мінск-Навіны"​
У сталіцы дзяржаўныя лясгасы будуць прадаваць елкі і хвоі па двух адрасах / "Мінск-Навіны"​

Першыя елачныя кірмашы пачнуць працаваць у Беларусі 18 снежня, паведамляе Мінлясгас.

Раней за ўсіх гандляваць навагоднімі дрэвамі пачнуць у Брэсцкай вобласці. З 20 снежня да яе далучацца Віцебская, Гродзенская і Мінская вобласці, з 21 снежня — Магілёўская. З 22 снежня елачныя кірмашы пачнуць працаваць у Гомельскай вобласці і Мінску.

У сталіцы дзяржаўныя лясгасы будуць прадаваць елкі і хвоі на вуліцы Баграціёна, 70 і вуліцы Прытыцкага, 146. У іншых месцах Мінска гандаль будуць весці прыватныя арганізацыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 снежня ў Мінску пачне працаваць "Калядны кірмаш!". У навагоднюю ноч гандаль тут працягнецца да 4.00 раніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі