Песні "Еўрабачання-2023", якія наўрад ці перамогуць, але дакладна стануць мемамі

Прадстаўнікі Фінляндыі і Харватыі / калаж Еўрарадыё
Прадстаўнікі Фінляндыі і Харватыі / калаж Еўрарадыё

Чарговае "Еўрабачанне" стартуе ў Ліверпулі: паўфіналы галоўнага поп-шоу Еўропы пройдуць 9 і 11 мая, а фінал — 13 мая. Букмекеры ўжо шчыруюць са стаўкамі на сёлетняга пераможцу. Пры тым некаторыя песні і выступленні ўжо сталі мемамі і разышліся па тыктоку і іншых сацсетках.

Сабралі некалькі песень "Еўрабачання-2023", якія наўрад ці перамогуць на конкурсе, але дакладна стануць (лічы, ужо сталі) мемамі.

 

Дыктатар, трактар і вусы

Вусаты вар'ят дыктатар з ядзернымі ракетамі. Знаёма? Не, гэта не Лукашэнка — гэта выступ харвацкага гурта Let 3 з песняй "Mama ŠČ!". Вядома, правілы "Еўрабачання" забараняюць палітыку, але ў песні распавядаюць нібыта не пра яе, а пра тое, што "мама купіла трактар" і пра "пацука-псіхапата", так што фармальна прычапіцца няма да чаго. Але мы ўсё разумеем.

Глітар, рок і кроў

Не сказаць, што нямецкі гурт Lord of The Lost лічыцца поўным аўтсайдарам "Еўрабачання" са сваёй песняй "Blood & Glitter": пакуль што іх ставяць на 15-16-е месца. Але гэта, хутчэй, дзякуючы незвычайнасці: сумесь року і поп-музыкі, песня пра бліскоткі і кроў, дзікі нумар. Карацей, паглядзіце.

Шалёныя фіны

Фінскага рэпера Käärijä букмекеры ставяць аж на другое месца, але паверыць у магчымую перамогу артыста цяжка. Яго песня "Cha Cha Cha" запамінаецца як сумесь усіх магчымых жанраў, плюс да ўсяго — эпатажны вобраз і нумар. Мяркуючы па колькасці мемаў і фанатаў з тыктока, ён дакладна лідар, але вось на самім "Еўрабачанні" ўсё не так проста.

Найгоршы вакал года

Польская спявачка Бланка ўжо ўразіла інтэрнэт-карыстальнікаў. Але не толькі сваім нумарам і танцамі. Вельмі няўдала выкананы радок з яе песні "Solo" са словам "Бэйбі" ("Дзетка" з англійскай) разышоўся на мемы.

Апошняе месца

Апошняе месца букмекеры прагназуюць румынскаму выканаўцу па імені Тэадор Андрэй. У яго выступе дрэнна ўсё: і песня, і нумар з напаўголымі жанчынамі і недарэчнай спробай сыграць на "Make love not war". Настолькі дрэнна, што нават мемы няма з чаго зрабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі