Піт Паўлаў анансуе новы супольны музычны праект

Піт Паўлаў выклаў на soundcloud трэк "Ой на моры", які анансуе новы супольны музычны праект. Песня запісаная Міёрскім парафіяльным хорам Fiat і капэлай "Paparaс". Як паведамляе tuzin.fm, так з нядаўняга часу завецца фолк-гурт Паўлава, які з 2003 году працаваў пад назвай Pete-Paff. Музыка палічыў, што новая назва куды больш пасуе да стылістыкі гурта.


"Ой на моры" ўвойдзе ў альбом "Калядны куфэрак", які ўжо запісаны і неўзабаве будзе прэзентаваны.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі