Польшча плануе "закрыць Брэсцкую браму" пры дапамозе амерыканскіх верталётаў
Верталёт Apache / Karl Weller
Польшча плануе "зачыніць Брэсцкую браму" амерыканскімі верталётамі і танкамі. На такую дапамогу ад ЗША разлічвае міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак:
"На наступным тыдні мы чакаем рашэння Кангрэса ЗША аб зацвярджэнні нашага запыту ў дачыненні да верталётаў Apache. Apache разам з Abrams сфарміруюць заслон, які зачыніць Брэсцкую браму".
Міністр абароны Польшчы таксама дадаў, што ўзбраенне на мяжы з Беларуссю ўключае ў сябе паўднёвакарэйскія танкі K2 Black Panther, баявыя самалёты FA-50, высокамабільныя рэактыўныя артылерыйскія сістэмы HIMARS.
Брэсцкая брама — тэрмін для абазначэння ўчастка мясцовасці каля горада Брэст.
Раней у Мінабароны Польшчы заявілі, што на мяжы з Беларуссю створаць новую вайсковую частку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.