Пра Байдэна, Лукашэнку, ролю Масквы і Кітая і пра палітвязняў — эфір
Віталь Цыганкоў
Прэзідэнцкая кампанія ў ЗША набывае ўсё больш… дзіўныя формы. Пазіцыя Джо Байдэна, якога ўжо не толькі апаненты, але і прыхільнікі просяць зняцца з выбараў, але ён чакае нейкага канкрэтнага знаку з гэтай нагоды ад Бога, пачынаюць нагадваць пазіцыю Лукашэнкі. Таго, якія шмат разоў абяцаў сысці, “калі гэтага захоча народ”, але калі народ пра гэта яму сказаў, дыктатар узяў у рукі аўтамат. Але тут рэч нават не ў падабенстве, а тым, што такія выбары ў ЗША могуць адбіцца і на сітуацыі ў нашым рэгіёне.
Што насамрэч адбываецца на выбарах у ЗША і ці мае гэта дачыненне да Беларусі? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія пагрозы гэта нясе? Ці варта чакаць далейшага вызвалення палітвязняў і якая роля ў гэтым працэсе магчымая для беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, аналітык Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.