Пра Лукашэнку, вайну, Гаагу, памылкі Офіса і Кабінета — эфір з Радзінай у 15:00
Наталля Радзіна / Еўрарадыё
Ад пачатку актыўнай фазы расійскага ўварвання ва Украіну чуем пра тое, што перамога ўкраінскай арміі стане пачаткам канца не толькі пуцінскага, але і лукашэнкаўскага рэжымаў. А намер заходніх краін дамагчыся трыбунала над Пуціным прымушае думаць і над лёсам Лукашэнкі. Але гэта справа будучага. Пакуль жа рэжым працягвае рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў.
Ці стане перамога Украіны ў вайне канцом лукашэнкаўскага рэжыма? Разам з Пуціным ці замест яго сядзе Лукашэнка на лаву падсудных у Гаазе? Ці здольная Ціханоўская ці хтосьці іншы дамагчыся вызвалення палітвязняў і што (ці хто) стаіць за сваркамі ў дэмакратычным асяродку? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з рэдактаркай сайта “Хартыя-97”, прадстаўніцай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Наталляй Радзінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.