Пра сваю адміністрацыйную справу блогер Ліпковіч даведаўся з інтэрнэту

Яго вінавацяць у распальванні вогнішча ў забароненым месцы. Нагадаем, што 25 лютага блогер спаліў у Севастопальскім парку кнігу Лук'яненкі. Так ён выказаў пратэст супраць выказванняў фантаста пра падзеі ва Украіне і забарону перакладаць свае кнігі на ўкраінскую мову.



Пра адміністрацыйную справу блогер даведаўся з сайта "Нашай нівы": журналіста выдання паспрабавалі выклікаць на допыт як сведку. Сам Яўген Ліпковіч кажа, што да яго міліцыя яшчэ не звярталася. Ён намераны прызнаць сваё дзеянне і з гэтай нагоды разлічвае на мінімальнае пакаранне — папярэджанне:



Ліпковіч: "Нягледзячы на тое, што справа мела значны рэзананс, я лічу, што я дзейнічаў у стане крайней нестабільнасці. Бо я палічыў, што заява пісьменніка Лук'яненкі спрыяе распальванню нацыянальнай варажнечы, у тым ліку — на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".



Максімальнае пакаранне, якое пагражае Ліпковічу, — штраф у 1 мільён 560 тысяч рублёў (12 базавых велічыняў).



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі