У Кіеве згадалі пра беларуса Міхаіла Жызнеўскага, Героя Украіны
Каліноўцы на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве / t.me/belwarriors
Ва Украіне ў панядзелак адзначаецца Дзень годнасці і свабоды — угодкі пачатку рэвалюцыйных падзей 2013-2014 гадоў. Адным з першых загінулых пратэстоўцаў быў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Памяць пра яго ўшанавала група байцоў палка Каліноўскага. Яны пабывалі на месцы яго гібелі — на вуліцы Грушэўскага ўкраінскай сталіцы.
"У тыя дні аддаў сваё жыццё наш герой, — пішуць каліноўцы. — ...Беларусы і зараз змагаюцца на баку Украіны, таму што мы падзяляем жаданне і права народа жыць без дыктатуры і прыгнёту імперскага суседа як ва Украіне, так і ў Беларусі".
Міхаіл Жызнеўскі ў 2017-м пасмяротна атрымаў званне Героя Украіны. Ён пахаваны на радзіме, у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.