Пра здачу жылля замежнікам беларусаў абавяжуць паведамляць у міліцыю

Беларусаў прымусяць паведамляць у міліцыю пра здачу жылля замежнікам

Беларусаў прымусяць паведамляць у міліцыю пра здачу жылля замежнікам / Еўрарадыё

Пра здачу жылля замежнікам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, юрыдычныя і фізічныя асобы павінны будуць паведамляць у органы ўнутраных спраў. Гаворка ідзе пра кватэры, пакоі і аграэкасядзібы, садовыя дамкі, лецішчы, бізнес-апартаменты.

Адпаведныя змены ў закон "Аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства" прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

За неінфармаванне пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Мэтай новага закона прэс-служба Палаты прадстаўнікоў называе "адаптаваць нормы закона і КаАП да сучасных рэалій, павысіць узровень інфармавання дзяржаўных органаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі