Пра здраду дзяржаве, гандаль палітвязнямі, памылкі Офіса — эфір са Шрайбманам

Пра здраду дзяржаве, гандаль палітвязнямі, памылкі Офіса — эфір са Шрайбманам

Рэпрэсіўная машына, якую лукашэнкаўскі рэжым пасля падзей 2020 года паставіў на ўзмоцнены рэжым, не тое, што не спыняецца, але і пашырае сферу свайго ўздзеяння на грамадства. І ўжо ад завочных судоў плануюць перайсці да пакарання смерцю за “здраду дзяржаве”. Мяркую, тлумачыць што таталітарная дзяржава найперш назаве “здрадай”, не трэба. У той жа час у Беларусі няспынна адбываюцца рознага кшталту беларуска-расійскія ваенныя вучэнні. А дэмакратычныя сілы… перажываюць чарговы крызіс. Прынамсі, так выглядае.

Ціск на палітвязняў і ўзмацненне рэпрэсій ажно да смерці за “здраду дзяржаве” — калі гэта знак, то каму і ці пачуюць яго? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і ці робіцца ўсё магчымае для вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі