"Прасцей забіць": як дзяржава адбірае абарону ў бяздомных жывёл Беларусі
![Улады ў Беларусі забіраюць у жывёл падтрымку](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-09/glavnaya_1.jpg.webp?itok=ECWVADaG)
Улады ў Беларусі забіраюць у жывёл падтрымку / Еўрарадыё
Бяздомных жывёл у Беларусі чакае "канцлагер", а ашуканцаў, якія выдаюць сябе за валанцёраў, развядзецца больш. Такімі будуць вынікі ліквідацыі найбуйнейшай зоаабарончай арганізацыі ў Беларусі, упэўненая ветдоктарка Крысціна.
Еўрарадыё расказвае, як валанцёры бралі на сябе абарону пра жывёл замест дзяржавы і чаму адыход SaveUs — вялікая бяда для тых, каго людзі павінны абараняць.
“Ні капейкі дзяржаўнага фінансавання”
У канцы жніўня Мінгарвыканкам абвясціў, што ліквідуе Save Us. Валанцёры арганізацыі кормяць, лечаць, стэрылізуюць і бароняць тысячы бяздомных жывёл у Беларусі.
⠀
— SaveUs не меў ні капейкі дзяржаўнага фінансавання, ён не браў ні капейкі камісіі, ні разу не ладзіў збораў на адміністрацыйныя выдаткі. < ... > Немагчыма зразумець, каму перашкодзіла арганізацыя, якая зрабіла зоаабарону ў Беларусі самай тэхналагічнай і празрыстай ва ўсёй Еўропе, — піша SaveUs.
Падтрымка SaveUs была каласальная, кажа Крысціна.
— Людзі збіралі па пяць рублёў, па рублі, хто колькі мог. Набягалі сумы на пэўную жывёлу і гасіліся ўсе даўгі ў клініках.
![“Проще убить”: как государство отбирает защиту у бездомных животных Беларуси](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D1%81%D0%B1%D0%BE%D1%80.png.webp?itok=9aUQ4ox5)
Цяпер, калі хтосьці і захоча дапамагчы, не факт, што ў яго атрымаецца. Аднаму чалавеку бывае складана знайсці рэсурсы. Напрыклад, стэрылізацыя сабак можа каштаваць да 600 рублёў. І гэта далёка не самая дарагая паслуга.
![“Проще убить”: как государство отбирает защиту у бездомных животных Беларуси](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%B6%D0%B8%D0%B2%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%B4%D0%BE%D0%BC.png.webp?itok=-MBkBJ0m)
Крысціна падкрэслівае, што Беларусь і так не была камфортным месцам для жывёл, асабліва калі яны бяздомныя. Валанцёры іх падбіралі і стэрылізавалі, каб не разводзіліся новыя пакаленні, якія чыноўнікі хутчэй за ўсё вырашаць адстрэліць.
— Гэта ж віна людзей, якія выкідаюць жывёл. На вуліцах бясконцая колькасць пародзістых катоў і сабак. Вельмі шмат здаюць на Гурскага. А Гурскага — не прытулак. Гэта канцлагер для жывёл, — працягвае Крысціна. — Валанцёры дамовіліся паміж сабой, што, калі кошкі стэрылізаваныя, ім на вушках робяць разрэз, такі трохкутнік. Гэта знак. На заканадаўчым узроўні ў нас няма такога: каб жывёліну чыпіравалі, вешалі ім бірку ці нешта яшчэ. Прасцей забіць, чым займацца такімі пытаннямі. А жывёлы павінны быць чыпаваныя пагалоўна, каб можна было адсачыць уладальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.