У Беларусі расце колькасць бяздомных катоў і сабак — Мінжылкамгас
У Беларусі становіцца ўсё больш бяздомных сабак і катоў / pexels.com
У Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш бяздомных жывёлаў на вуліцах, заяўляе начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркай Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка.
"Так, калі ў 2022 годзе па ўсёй краіне было адлоўлена каля 22 тысяч жывёл, то за пяць месяцаў гэтага года гэта колькасць складае ўжо 10 тысяч", — перадае ягоныя словы сайт sputnik.by.
Каля 10% ад усіх адлоўленых летась у Беларусі жывёлаў былі вернутыя іх уладальнікам, яшчэ 20% — атрымалі новых гаспадароў.
"Гэта значыць, 70% гэтых жывёл, на жаль, у адпаведнасці з заканадаўствам асуджаныя на гібель", — канстатуе чыноўнік.
Па яго словах, пытанні абыходжання з жывёламі на сённяшні дзень рэгулююцца толькі пастановай урада. Аднак гэты дакумент датычыць пераважна ўтрымання хатніх жывёл у кватэрах і дамах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.