У Мінску аштрафавалі 18 уладальнікаў сабак на 1000 рублёў

У Мінску аштрафавалі 18 уладальнікаў сабак / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Мінску аштрафавалі 18 уладальнікаў сабак / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Мінску за студзень-красавік 2023 года супрацоўнікі ЖКГ выдалі ўладальнікам сабак 280 папярэджанняў і памятак аб неабходнасці выканання правілаў, паведамляюць "Мінск-Навіны"

Таксама камунальнікі разам з участковымі склалі 20 пратаколаў, на падставе якіх 18 парушальнікаў аштрафавалі на агульную суму 1 129,5 рубля.

Паведамляецца, што асноўныя адміністрацыйныя парушэнні звязаныя з выгулам сабак у непрызначаных месцах (напрыклад, на дзіцячых пляцоўках), адсутнасцю намордніка і ланцужка, нежаданнем прыбіраць за сваімі гадаванцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі