Праваабаронца просіць Генпракуратуру праверыць словы Лукашэнкі пра габрэяў

Праваабаронца Таццяна Равяка звярнулася ў Генпракуратуру пасля штогадовага звароту Аляксандра Лукашэнкі да народа і Нацыянальнага сходу. Тэкст звароту яна апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Праваабаронца акцэнтавала ўвагу на словы Лукашэнкі, адрасаваныя кіраўніку Мінаблвыканкаму Сямёну Шапіру: "Я вас прасіў год таму, каб узяць ўсіх габрэяў пад кантроль у Беларусі".

Равяка ў сваім звароце піша: "Прашу Генеральную пракуратуру правесці пракурорскую праверку і высветліць: 1) пад якой кантроль кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне паставіць дадзеную нацыянальную групу, 2) у сувязі з якімі абставінамі і 3) якой мэтай".

Пра гэта праваабаронца паведаміла Еўрарадыё:

Равяка: "Я папрасіла, працытаваўшы тыя словы, датычныя кантролю над яўрэямі (загад пра што, аказваецца, быў дадзены яшчэ год таму)... Задала пытанне, у сувязі з чым такі кантроль быў уведзены, чым быў выкліканы і з якой мэтай, якім чынам ён ажццяўляецца".

Таксама Равяка просіць даць ацэнку гэтаму выказванню Лукашэнкі, каб высветліць, ці няма ў ім распальвання нацыянальнай варожасці. Гэтае злачынства трапляе пад 130-ы артыкул Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Таццяна Равяка спадзяецца атрымаць адказ на свой зварот у тэрмін, вызначаны законам (30 дзён). Калі ж кіраўнік дзяржавы выведзены з-пад кантролю Генпракуратуры (пра гэта аўтарцы звароту напісалі ў каментарах у сацсетках), то яна спадзяецца, што пракурорскія работнікі падкажуць ёй куды належыць накіраваць зварот.

Пра што не сказаў Лукашэнка ў пасланні

Дэпутат: Калі з дыялогу з апазіцыяй рабіць піяр-шоў, гэта нікому не трэба

Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі