Прэзентацыя на Еўрарадыё: альбом “Апошні” гурта “Дрымон” (слухаць)

Прэзентацыя на Еўрарадыё: альбом “Апошні” гурта “Дрымон” (слухаць)

Олд-бойз-бэнд “Дрымон” прэзентуе на Еўрарадыё дэбютны альбом, які атрымаў нечаканую назву “Апошні”.

“Калі прыдумалі назву, яшчэ не было пераканання, што будзе працяг. Мы два гады разбіралі песні і нам падавалася, што працэс цягнецца так марудна, што жонкі, не бачачы вынікаў, хутка павыганяюць з кватэр, — распавядае франтмэн калектыву, журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі. — Апошні” — гэта такая складанка з песень, якія былі напісаныя цягам гадоў дваццаці. Некаторыя з іх былі створаныя літаральна за месяц да пачатку запісу, а некаторыя яшчэ ў школьныя часы. Напрыклад, “Углядзіся”, тэкст да якой напісала журналістка Каця Птылева ў 1999 годзе. Таму альбом атрымаўся розным па фарматах і настроях, без нейкай дакладнай канцэпцыі, але пры гэтым агульны малюнак, стылістыка і намацаваны музычны шлях ужо прасочваецца”.

На дыск трапілі 12 песень, а таксама бонус-трэк — рэмікс песні “Цар гары”, які зрабіў добры знаёмы музыкаў Subway Funk (Павел Рапінчук). Уся праца над альбомам вялася ў мінскай студыі Stinger Record.

Канцэртная прэзентацыя альбома “Апошні” гурта “Дрымон” пройдзе 2 чэрвеня ў клубе “Графіці”. Пачатак у 19:00.

Гурт “Дрымон”:

  • Стас Зінковіч – бубны
  • Кірыл Драздовіч – бас
  • Руслан Філіпенка – гітара
  • Аляксей Ажогін – гітара
  • Ілля Маліноўскі – вакал

Запіс, звядзенне, майстарынг – Павел Яноўскі, студыя Stinger Record

Клавішы ў песні “Дым Цыгарэт” – Павел Яноўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі