Лідар "Дзецюкоў" выпусціў сольны альбом на вершы Караткевіча
Лідар гарадзенскага гурта "Дзецюкі" Алесь Дзянісаў выпусціў сольны альбом "Леаніды вяртаюцца" на вершы Уладзіміра Караткевіча. Музыка перакананы, што альбом не будуць слухаць хіпстары, а трушныя панкі чарговы раз плюнуць у яго бок за здраду панкаўскім ідэям.
"Скажуць: не хапае рэвалюцыйнага запалу. Скажуць: не хапае патрыятычнасці. Скажуць: зусім галавой паехаў))) Мне проста хацелася ВАМ даць трошкі цяпла і дабра", — вось так тлумачыць Дзянісаў зварот да Караткевіча. Па словах Алеся, ён не прэтэндуе на тое, што паклаў на музыку вершы паэта больш удала, чым яго калегі.
"Няхай будзе найгорш! — згодны музыка. — Між тым, было б цікава, каб пагуляцца на падмурку таго матэрыялу, які я прэзентаваў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.