Прэзідэнт і прэм’ер Расіі не прыйдуць на пахаванне Нямцова

Высокія расійскія чыноўнікі, у тым ліку прэзідэнт Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, адмовіліся наведваць паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова. Расійскага лідара на жалобнай цырымоніі будзе прадстаўляць паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ў Дзярждуме Гары Мінх. Не плануюць наведваць паніхіду і віцэ-прэм’еры расійскага ўраду.

Як паведамілі РБК паплечнікі апазіцыянера, ніхто з афіцыйных асобаў да іх не звяртаўся. Але цырымонія будзе адкрытай і на яе зможа прыйсці кожны. Плануецца, што развітацца з Барысам Нямцовым прыйдуць старшыня праўлення “Роснана” Анатоль Чубайс, першы намеснік старшыні Альфа-банка Алег Сысуев, а таксама шэраг іншых асобаў, якія раней былі паплечнікамі і аднадумцамі загінулага апазіцыянера.

Пры гэтым вядома, што на пахаванне прыйдуць 28 амбасадараў краін ЕС, а таксама шэраг афіцыйных асобаў з еўрапейскіх краін.

Развітанне з апазіцыйным палітыкам адбудзецца 3 сакавіка ў Маскве. Нямцова пахаваюць на маскоўскіх Траякураўскіх могілках.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі