Забойцу Барыса Нямцова асудзілі на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму
Забойцу Барыса Нямцова асудзілі на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Пракурор прасіла для Заура Дадаева пажыццёвае зняволенне, аднак Маскоўскі акруговы ваенны суд улічыў наяўнасць дзяцей і станоўчыя характарыстыкі. Таксама на яго наклалі штраф у памеры 100 тысяч расійскіх рублёў (больш за 1600 долараў, пракурор прасіла прызначыць удвая больш). Суд пазбавіў Заура Дадаева ордэна мужнасці і звання лейтэнанта (ён служыў ва ўнутраных войсках), піша “Новая газета”.
Вядомы расійскі апазіцыйны дзеяч Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы 27 лютага 2015 года. Следства прыйшло да высновы, што забойства здзейсніла група чачэнцаў. У судзе яны заявілі, што невінаватыя, а на першых допытах сябе агаварылі.