Прызначана дата трэцяга суда над палітвязнем Уладзімірам Гундарам

Уладзімір Гундар / sb.by
Уладзімір Гундар / sb.by

Прызначана дата трэцяга суда над палітвязнем Уладзімірам Гундарам — 31 студзеня, піша @prisoners_spring96. Крымінальную справу распачалі за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка. Яе разгледзіць суд Ленінскага раёна Гродна (суддзя — Алена Пятрова). Вядома, што Гундар адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе. 

Уладзімір Гундар — грамадскі дзеяч з Баранавічаў, мае інваліднасць 2-й групы. Яго затрымалі ў канцы 2020-га па "справе Аўтуховіча". Падчас затрымання Гундар разбіў свой тэлефон. Яго дзеянні кваліфікавалі як "гвалт над службовай асобай" і ў траўні 2021-га асудзілі на тры гады калоніі. Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Гундара палітвязнем. У той час ён працягваў знаходзіцца пад следствам. У кастрычніку 2022-га Гундара асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі