Псіхолаг: Людзі ўсведамляюць, што да перамен засталося крыху, таму не баяцца

Псіхолаг: Людзі ўсведамляюць, што да перамен засталося крыху, таму не баяцца

Акцыя 25 сакавіка запомнілася не столькі затрыманнямі і брутальным разгонам, колькі годнасцю і спакоем, з якой дэманстранты "здаваліся" сілавікам. Яны рабілі сэлфі на фоне міліцэйскіх кардонаў, махалі сцягамі з аўтазака. Чаму раптам беларусы асмялелі?


На думку псіхолага Людмілы Мірзаянавай, беларусы адаптаваліся да палітыкі ўладаў — застрашвання і арыштаў:


"Спачатку, вядома, гэта робіць шокавае ўражанне, але паступова кола людзей, якое трапляе пад гэтае ўражанне, пашыраецца, людзі ўзаемадзейнічаюць і прызвычайваюцца. Другі момант — стан людзей не той. Тых, хто выходзіць, ― больш, яны сталі больш упэўненымі, яны адчуваюць слабасць улады".


Псіхолаг не была ў Беларусі паўгода. Прыехаўшы цяпер, размаўляючы з рознымі, абсалютна незнаёмымі людзьмі, кажа, што беларусы мяняюцца:


"Гэта іншыя людзі! Змянілася стаўленне да гэтай рэчаіснасці, змянілася стаўленне да ўлады. Людзі пайшлі на акцыі. Вера ў тое, што поспех магчымы, вельмі ўмацавалася. Трывожнасць знізілася. Бо калі людзі ведаюць, чаго яны хочуць, а яны хочуць перамен, і ведаюць, што яны ўсё адно наступяць, тады суды і арышты не страшныя. І гэты стан упэўненасці распаўсюджваецца, ён заразны. Нават гэты момант застрашвання напярэдадні 25-га з пасадкамі прывёў толькі да аднаго — яшчэ большы смех, больш іроніі, сарказму... Гэта таксама пра многае кажа: перад распадам Савецкага саюза было столькі анекдотаў, як ніколі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі