Пуцін узнагародзіў Марыну Васілеўскую ордэнам

Марына Васілеўская

Марына Васілеўская / БЕЛТА

Першая беларуская касманаўтка Марына Васілеўская ўзнагароджана ў Расіі ордэнам Гагарына. Расійскія СМІ публікуюць адпаведны ўказ прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Узнагарода прысуджана ёй за "вялікі ўклад у развіццё пілатуемай касманаўтыкі і мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні працяглага касмічнага палёту на Міжнароднай касмічнай станцыі". Ва ўказе Васілеўскую называюць і "грамадзянкай Рэспублікі Беларусія".

Такі ж ордэн атрымае яшчэ адзін удзельнік апошняй экспедыцыі на МКС і таксама ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Гэтым жа ўказам Пуціна двум расійскім касманаўтам Дзмітрыю Пяцеліну і Андрэю Фядзяеву прысвоены званні герояў Расіі.

Нагадаем, напярэдадні ў Мінску Марына Васілеўская атрымала званне Героя Беларусі. Алег Навіцкі званне Героя Расіі атрымаў яшчэ ў 2014 годзе.

Путин наградил Марину Василевскую орденом
Указ Путина о награждении государственными наградами РФ / kremlin.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі