Стала вядома, хто прафінансаваў палёт Васілеўскай у космас і колькі ён каштаваў

Марына Васілеўская на МКС

Марына Васілеўская на МКС / roscosmos.ru

Стала вядома, хто прафінансаваў палёт беларускі Марыны Васілеўскай у космас і колькі ён каштаваў. "Гэта, я вам скажу, нятаннае мерапрыемства. Абышоўся б да 70 мільёнаў долараў гэты палёт", — заявіў у аўторак Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін "дапамог", і Расія прафінансавала падрыхтоўку і запуск у космас Васілеўскай.

Лукашэнка лічыць, што РБ стала "сапраўды касмічнай дзяржавай".

Марыне Васілеўскай 33 гады. Яна працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія". Васілеўская стала першым касманаўтам у гісторыі незалежнай Беларусі. 23 сакавіка з другой спробы яна паляцела на Міжнародную касмічную станцыю на "Саюзе МС-25". З 25 сакавіка яна знаходзіцца на МКС, усміхаецца, кажа, што ў яе "неверагодны настрой". Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што яго "нават насцярожвае... такі спакой касманаўта нашага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі