Пуцін заявіў, што рускія і ўкраінцы — адзін народ (відэа)
А Крым ён назваў духоўнымі вытокамі краіны.
У Маскве на канцэрце-мітынгу, прысвечаным далучэнні Крыма да Расіі, выступіў Уладзімір Пуцін.
Падчас свайго выступу расійскі прэзідэнт заявіў, што ў Расіі заўсёды лічылі рускіх і ўкраінцаў адным народам. "Я так думаю і цяпер", — перадае ВВС словы Пуціна.
Кіраўнік Расіі заявіў, што ва Украіне яшчэ дадуць аб'ектыўную ацэнку дзейнасці "тых, хто давёў краіну да такога стану". А Расія, па яго словах, будзе рабіць усё, каб "аднавіць нармальныя міждзяржаўныя адносіны".
Акрамя таго, Пуцін паведаміў, што Крым — гэта не проста тэрыторыя, якой у Расіі дастаткова, а духоўныя вытокі краіны.
Па звестках маскоўскай паліцыі, на мітынг у цэнтры расійскай сталіцы прыйшлі 110 тысяч чалавек.
Фота — ТАСС