П’яны жыхар Магілёва ноччу выгнаў цяжарную жонку з кватэры

П’яны жыхар Магілёва ноччу выгнаў цяжарную жонку з кватэры

У ноч на 20 красавіка жыхар Магілёва выгнаў цяжарную жонку з кватэры ў пад’езд. 26-гадовы мужчына прыйшоў дамоў п’яны, лёг спаць і штурхануў жанчыну. Жонка зрабіла заўвагу праз гэта і пачаўся скандал.

Як паведамілі mogilevnews.by у міліцыі, сварка скончылася чарговымі актыўнымі дзеяннямі з боку мужа: ён пачаў штурхаць і збіваць сваю другую палову. Пасля ён накрываў жанчыну, якая спала, падушкай, а калі тая не вытрымала і ўстала з ложка, схапіў за руку і літаральна выштурхаў з кватэры.

У міліцыі дадаюць, што неадэкватныя паводзіны з боку мужа былі і раней. Мужчына неаднаразова збіваў жонку. Следчы камітэт вырашае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі