Раман Пратасевіч заявіў, што павінен дзяржаве 7 мільёнаў долараў

Раман Пратасевіч паказвае рашэнне суда

Раман Пратасевіч паказвае рашэнне суда / Кадр з відэа

Раман Пратасевіч у аўторак у стрыме заявіў, што павінен дзяржаве 7 мільёнаў долараў і такім чынам стаў "адным з першых беларускіх антымільянераў". Справа ў тым, што суд Мінскага раёна разгледзеў грамадзянскі іск у дачыненні да Пратасевіча, а таксама Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы, і 7 траўня пастанавіў, што яны павінны выплаціць, у асноўным на карысць МУС, больш за 24,5 млн рублёў.

Як вядома, Рудзік і Пуціла жыцуць за мяжой. Пратасевіч кажа, што ён у роспачы. На сённяшні дзень ён аказаўся "без працы, з даўгамі і без магчымасці выезду за мяжу (нават у Расію)". На працу яго "бізнес ці прадпрыемствы" браць не хочуць "праз рэпутацыйныя рызыкі". "Я заграз у замкнёным коле", — гаворыць Раман Пратасевіч.

Пратасевіча затрымалі ў траўні 2021 года, калі ў Беларусі прымусова пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Ён пайшоў на супрацу са следствам, выкарыстоўваўся прапагандай, таму яго выпусцілі пад хатні арышт. У траўні 2023-га Раману Пратасевічу па справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta прысудзілі 8 гадоў калоніі, але праз пару тыдняў яго памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі