Рамашэўская: трох з пяці затрыманых польскіх актывістаў вывезлі з Беларусі

Рамашэўская: трох з пяці затрыманых польскіх актывістаў вывезлі з Беларусі

Зняволенных у Беларусі польскіх актывістаў вывезлі ў Польшчу. Пра гэта напісала ў сацсетках дырэктарка тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская.

“Паводле непацверджанай, але надзейнай інфармацыі, 3 з 5 польскіх актывістаў, зняволеных у Беларусі, былі "дэпартаваныя" ў Польшчу. Перад мяжой ім выдалі паперы аб вызваленні і прымусілі падпісаць дэкларацыю, што яны не пакінуць Беларусь. Такім чынам, яны не могуць вярнуцца”, — паведаміла Рамашэўская.

Па словах Рамашэўскай, гаворка ідзе пра Ірэну Бярнацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву. Паводле некаторых звестак, Анджэю Пачобуту і Анжаліцы Борыс таксама прапаноўвалі падпісаць такую паперу і вывезці ў Польшчу, але яны адмовіліся.

Затрыманні польскіх актывістаў адбыліся напрыканцы сакавіка. На іх пачалі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, а таксама за, нібыта, рэабілітацыю нацызму. Праваабаронцы прызналі затрыманых палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі