Расія рыхтуе дзяржпераварот у Малдове
Акцыя пратэсту ў Кішынёве 23 кастрычніка / EPA-EFE
Расійская ФСБ рыхтуе дзяржаўны пераварот у Малдове. Пра гэта са спасылкай на крыніцы і сакрэтныя дакументы піша The Washington Post.
Мяркуецца, што пераварот адбудзецца зімой як вынік пратэстаў, арганізаваных прыхільнікамі прадпрымальніка Ілана Шора. Расія хоча замяніць празаходнюю прэзідэнтку Маю Санду на самаго Шора, з якім мае цесныя адносіны.
Як піша выданне, ФСБ накіравала групу паліттэхнолагаў кансультаваць партыю Шора на фоне акцый, якія праходзяць ужо некалькі тыдняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.