Расіяне затрымалі ў Пскоўскай вобласці 800 тон яблык, якія везлі з Беларусі
Расіяне затрымалі ў Пскоўскай вобласці 800 тон яблык і грушаў, якія везлі з Беларусі. Таварна-суправаджальных дакументаў на груз не было. Праверка паказала, што садавіна польская, а значыць трапляе пад санкцыі. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, усяго было затрымана 39 аўтамабіляў. На час правядзення “кантрольна-наглядных мерапрыемстваў” у Пскоў адвезлі 35, іх паставілі на складзе, яшчэ 4 знаходзяцца пад аховай мытнікаў па-за складам, паколькі іх кіроўцы ўцяклі.
Фота: fsvps.ru