На прадпрыемствы Міншчыны і Магілёўшчыны прыехалі праверкі з Рассельгаснагляду

На прадпрыемствы Міншчыны і Магілёўшчыны прыехалі праверкі з Рассельгаснагляду

У Беларусі пачалі працаваць інспектары Рассельгаснагляду, якія правяраюць прадпрыемствы Міншчыны і магілёўшчыны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

Па словах чыноўніка, расійскія спецыялісты прыехалі ў нашу краіну яшчэ 1 траўня. Плануецца, што інспекцыя працягнецца да 5 траўня. Субоцін дадаў, што ў Беларусі працуюць дзве групы інспектараў: адна працуе ў Мінскай вобласці, другая — у Магілёўскай.

Субоцін распавёў, што беларускія і расійскія спецыялісты не ўзгаднялі канкрэтны спіс прадпрыемстваў, на якія прыедзе праверка. "Увечары расійскія калегі будуць паведамляць, якія прадпрыемствы плануюць глядзець на наступны дзень", — паведаміў чыноўнік. Інспектары могуць адправіцца на любыя прадпрыемствы па перапрацоўцы малака, мяса і рыбы.

Папярэдні раз расійскія інспектары прыязджалі на беларускія прадпрыемствы ў красавіку. Іх візіт цягнуўся дзевяць дзён, на працягу якіх пяць груп праінспектавалі 18 прадпрыемстваў. Па выніках інспекцыі Рассельгаснагляд зняў санкцыі з прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў — "Вялес-Міт" і "Бабушкина крынка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі