Расійская апазіцыя плануе антываенны марш у Маскве
Тым часам мэрыя Масквы адмаўляецца ўзгадніць шэсце апазіцыі 15 сакавіка па Цвярской вуліцы.
Паводле інфармацыі ВВС, гарадскія ўлады прапаноўваюць апазіцыі іншы маршрут шэсця - ад Страснога бульвара да праспекта Сахарава з наступным мітынгам, без перасячэння Садовага кальца.
Рашэнне павінна быць прынята не пазней, чым за тры дні да мерапрыемства.
У першапачатковай заяўцы, якая была пададзеная ў мэрыю, апазіцыя паведамляла пра планы правесці 15 сакавіка антываенны марш з удзелам 50 тысяч чалавек і наступным мітынгам на плошчы Рэвалюцыі.
Фота — gamer.ru