Redfoo: Я ўсё яшчэ кахаю Азаранку і прысвяціў ёй сваю новую песню (відэа)
Пра гэта заявіў былы бойфрэнд беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі спявак Redfoo.
"Я ўсё яшчэ думаю пра яе кожны дзень. Я ўсё яшчэ гляджу кожны матч, прачнуўшыся ў пяць раніцы, проста гляджу на яе. Яна асаблівы чалавек у маім жыцці, і яна застанецца ў ёй назаўжды", — цытуе словы спевака by.tribuna.com.
Новую песню, прысвечаную беларускай тэнісістцы, Redfoo назваў "Meet Her At Tomorrow". У ёй ёсць такія словы "Yesterday I set her free, my heart's a little hollow, if it's really meant to be, I'll meet her at tomorrow". (Учора я даў ёй волю, цяпер у маім сэрцы трохі пуста, але калі наканавана, я сустрэну яе заўтра).
Спявак зазначыў, што цяпер засяродзіўся на кар'еры і музыцы, але ўсё яшчэ кахае і падтрымлівае Вікторыю.
Фота з архіву