Беларускія дальнабойшчыкі заблакаваныя ў пустыні Каракумы
Прыкладна 50 кіроўцаў не могуць перасекчы мяжу Казахстана і Узбекістана з-за снежных буранаў і моцных маразоў.
Неспрыяльнае надвор’е прымусіла мясцовыя ўлады закрыць памежны пераход. Сотні цяжкагрузных машын, у тым ліку з Беларусі ужо амаль тыдзень стаяць у пустыні. Караван грузавікоў расцягнуўся на некалькі кіламетраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал ОНТ.
Памежны пераход у Казахстане дзейнічае, але дабрацца да яго немагчыма: машыны замяло снегам. Рух аўтатранспарту паступова аднаўляюць. Усяго ў перыяд з 1 па 4 лютага выратаваныя і эвакуяваныя 499 чалавек.
Кіроўцы з Беларусі па медыцынскую дапамогу не звярталіся. Казахстанскія ўлады аператыўна дастаўляюць людзям у пустыні прадукты харчавання. Апроч таго, бясплатна выдзелілі дызпаліва — у сярэднім па 150 літраў на кожную машыну.
Сваякі беларускіх дальнабойшчыкаў, якія загразлі на узбекска-казахстанскай мяжы, могуць атрымаць усю інфармацыю па тэлефоне 8-10-7-701-517-84-40 (амбасада Беларусі ў Казахстане). Нумар тэлефона амбасады для аказання экстранай дапамогі грамадзянам Беларусі ва Узбекістане — 8-10-98-93-182-61-35. Штаб МНС Узбекістана — 8-10-98-95-601-29.