Да назіральніцы, якая зняла скандальнае відэа на ўчастку, прыйшла міліцыя

Міліцыянты прыйшлі прыкладна ў 15:30.

“Яны пазванілі ў дзверы. Я запыталася, хто. Яны адказалі: “Міліцыя!” Я кажу: “Якія да мяне пытанні?” Яны кажуць: “Хочам з вамі паразмаўляць!” Я кажу: “Калі хочаце паразмаўляць, у пісьмовай форме выклікайце ў РУУС”. Яны сумеліся, нешта там шушукаліся, а пасля кажуць: “Адчыніце, мы вам хочам прапанаваць ахову кватэры!” Ну тут я кажу: “Вельмі смешна, што менавіта вы мне гэта прапаноўваеце”, ― распавядае Еўрарадыё Вольга Кавалькова.

Прыкладна гадзіну пасля гэтага Вольга бачыла пад сваімі вокнамі пустую міліцэйскую машыну. Пасля міліцыянты, нарэшце, выйшлі з пад’езда і з’ехалі.

Менавіта Вольга Кавалькова ўвечары 23 верасня зняла на 594-м участку 107-й Усходняй выбарчай акругі відэа, на якім старшыня ўчастковай камісіі кажа пра яўку ў 28,6% і паказвае назіральнікам больш за 800 невыкарыстаных бюлетэняў. Але, па словах назіральніцы, пратакол з рэальнымі вынікамі галасавання быў скрадзены. У новым пратаколе была абазначаная яўка ў 50,9%.

Фота: Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі