Еўрарадыё "падбіла" гендырэктара АНТ распавесці анекдот пра Лукашэнку

Падчас прэс-канферэнцыі 23 снежня галоўны рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк задаў Аляксандру Лукашэнку наступнае пытанне: "Ці ёсць у вас пачуццё гумару, ці можна можна жартаваць пра прэзідэнта, які апошні жарт пра сябе вы чулі, і як вы ставіцеся да таго, што на дзяржаўных каналах выразаюцца ўсе жарты пра вас?"

Спярша пытанне насцярожыла прэзідэнта. "На якіх каналах?" — перапытаў ён журналіста.
"На беларускіх каналах, дзе паказваюць розныя расійскія праграмы. Усе жарты пра вас нам не паказваюць", — удакладніў Віталь Зыблюк.


Лукашэнка: Няхай яны жартуюць пра сваіх. Расійскія каналы пра сваіх пажартуюць, а тады праз коску і мяне... А так, расейскія каналы ўмеюць жартаваць пра Лукашэнку! Да вы пра Пуціна, пра Мядзведзева пажартуйце! Гэта справядліва, гэта па-першае... Па другое, я не знаю, дзе там што выразаюць?.. Грыгоры, што ты выразаеш там? У цябе ж на АНТ ідзе частка ОРТ... Так?


Кісель: Аляксандр Рыгоравіч, можна адказаць? Пару разоў выразалі. Але не жарты, а абразы. Калі аўтары гэтых праграм гэтаксама будуць зневажаць Пуціна і Мядзведзева — мы пакінем Лукашэнку.


Лукашэнка: Вот, правільна. Вы гэтым “камедзі клапам” ці яшчэ “лапам” перадайце: Мядзведзеў —Лукашэнка. І жартуйце. А так яны, расіяне, умеюць жартаваць пра другіх. Але вы ж не аб гэтым гаварылі. Вы гаварылі аб сатыры, аб юмары і г. д. А так я нармальна да гэтага адношуся. Рыгор Леанідавіч абсалютна кажа праўду. Мая вам рада: можаце крытыкаваць каго заўгодна — адно аднаго. Можаце шуткаваць, можаце смяяцца, можаце яшчэ неяк сябе паводзіць... Але ніколі асабіста нікога не абражайце. Ніколі: гэта недапушчальна! А наогул – я стаўлюся нармальна. Да шутак, да гумару... Пра анекдоты... Я не ведаю, пра сябе я анекдотаў не чытаў, але калі Кісель прыедзе і раскажа: “Аляксандр Рыгоравіч, вот пра вас анекдот нейкі”. Ну што ж? Ну давай, які анекдот? Ты мне расказваў што ўтраіх Буш, Пуцін, Лукашэнка грэблі ў лодцы, потым – нешта пра выбары. Знаеце, я вам скажу, што я вельмі кепска запамінаю анекдоты.


Кісель: Можа не трэба?


Лукашэнка: Ну раскажы давай. (Смех. Апладысменты.) Давай распавядай цалкам, нічога не скарочваючы.

Кісель: Забыўся... А... Абама, Мядзведзеў і Лукашэнка апынуліся ў адной лодцы пасля авіякатастрофы. Усе ж з пантамі, і ніхто не хоча весці. Абама кажа: “Мы звышдзяржава, мы над усімі.” І Мядзведзеў: “Ну, мы таксама Расія...”


Лукашэнка: Ядзерная дзяржава.


Кісель: ...Ядзерная дзяржава... “Ну давай ты, Лукашэнка“. А Лукашэнка кажа: "Давайце мы прагаласуем. Як будзе, так будзе". Прагаласавалі. У выніку змяняецца карцінка анекдота: Абама грабе, Мядзведзеў грабе, а Лукашэнка сядзіць. І Абама ціха кажа: “Слухай, Дзіма, здаецца ён з нас накпіў. На толькі трое, а за яго прагаласавала чацвёра.” (Смех.)

Лукашэнка — Еўрарадыё: Можаце крытыкаваць каго-заўгодна, можаце жартаваць. Але ніколі нікога асабіста не абражайце. Так што жартуйце, будзем глядзець.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі