ФСБ заяўляе, што не плануе мер па абмежаванні Skype і Gmail

ФСБ Расіі не прапануе і не плануе ніякіх мер, звязаных з абмежаваннем выкарыстання сэрвісаў Skype і Gmail у Расіі, заявіў РИА Новости прадстаўнік ФСБ.

Раней намкіраўніка Мінкамсувязі Ілля Масух паведаміў, што ФСБ прапанавала забараніць у Расіі выкарыстанне сэрвісаў Gmail, Hotmail і Skype з-за выкарыстання ў іх сістэм шыфравання, якое абцяжарвае ажыццяўленне аператыўных мерапрыемстваў.

Палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці ў адзін голас заявілі, што нельга абмяжоўваць расіян у выкарыстанні гэтых папулярных сервісаў, бо яны дапамагаюць без адмысловых выдаткаў звязацца з любой кропкай планеты. Skype з'яўляецца надзвычай папулярным у Расіі сродкам галасавой і відэасувязі, а таксама перадачы тэкставых паведамленняў, а Gmail і Hotmail - папулярнымі паштовымі сэрвісамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі