"Хартыя'97" уручыла прэмію шведскім лётчыкам за "цацачны дэсант"

Рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна сустрэлася з Томасам Мазэцці, Ханнай Фрэй і Пёрам Кромвелам у шведскім горадзе Мальмё.

Нагадаем, што 4 ліпеня шведы на лёгкаматорным самалёце прыляцелі на тэрыторыю Беларусі з Літвы і скінулі плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.

Па словах Радзінай, прэмія "Хартыі'97" была заснаваная ў 1998 годзе, і за 15 гадоў пілоты сталі першымі замежнікамі, якія яе атрымалі за мужнасць, выказаную ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі.

Фота — charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі