За мяжу не выпусцяць тых, хто стаіць на прафілактычным уліку ў КДБ
Гэта дазваляе ўказ № 295 "Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь", які 4 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле ўказу, цяпер падставай для ўключэння Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс невыязных з Беларусі з'яўляецца знаходжанне чалавека "на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі". Раней КДБ меў права ўносіць тых беларусаў, якія валодалі дзяржаўнымі сакрэтамі. Іншых уносілі МУС, Мінабароны і Мінюст.
Як даведалася Еўрарадыё, КДБ будзе папярэджваць тых, хто патрапіць у спіс невыязных.
Неўзабаве на сайце з'явіцца каментар КДБ.