Лукашэнка сёлета прысутнічаў на парадзе не ў вайсковай форме

У Мінску прайшоў вайсковы парад, прымеркаваны да Дня незалежнасці (Дня Рэспублікі) — галоўнага дзяржаўнага свята краіны. У ім удзельнічалі каля 4 тысяч вайскоўцаў, вайсковая тэхніка, у тым ліку самалёты і верталёты.

Перад гэтым да прысутных звярнуўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У сваёй прамове ён адзначыў вялікі ўнёсак беларускага народу ў перамогу над фашызмам і не выпадковасць даты 3 ліпеня — у гэты дзень быў вызвалены Мінск. "Сёння ў суверэннай Беларусі забяспечаны мір і стабільнасць", сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што галоўным стратэгічным партнёрам нашай краіны з'яўляецца Расія, а расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у парадзе.

Любыя спробы пераваротаў і "каляровых рэвалюцый" у нашай краіне — безперспектыўныя, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што "беларусы падтрымліваюць палітычны курс дзяржавы".

Адзначым, што сёлета Аляксандр Лукашэнка прыехаў на парад не ў форме галоўнакамандуючага, а ў цывільным.

Аляксандр Лукашэнка на вайсковым парадзе 3 ліпеня 2011 года.

Фота — БЕЛТА, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі