Сёлета 3 ліпеня ў Мінску пройдзе ваенны парад
Ваенны парад у Мінску
Сёлета 3 ліпеня ў Мінску пройдзе ваенны парад, паведаміў у аўторак прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён будзе прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па словах прэм'ера, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аргкамітэта аб правядзенні парада войскаў Мінскага гарнізона каля стэлы "Мінск — горад-герой". "Неабходна забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне гэтага параду", — сказаў Галоўчанка. У планах — "нестандартна і творча" аформіць некаторыя вуліцы і праспекты сталіцы. А яшчэ ў Мінску думаюць, каго з замежных гасцей запрашаць на парад, бо прыехаць пажадаюць толькі нямногія.
У апошнія гады ваенны парад на 3 ліпеня ў Мінску не праводзіўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.