Парады ў Мінску вырашылі праводзіць толькі па юбілейных датах
Да 2024 года ў Мінску не будзе вайсковых парадаў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Мінкульта Іна Адамовіч.
"У мінулым або пазамінулым годзе кіраўніцтвам краіны было прынятае рашэнне праводзіць вайсковыя парады толькі ў межах юбілейных дат, прысвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Таму будзем чакаць чарговага юбілею для парада”, — заявіла чыноўніца.
Цікавая акалічнасць: восем гадоў таму ўлады Беларусі заблакавалі адзін з сайтаў за артыкул пра тое, што парады — непатрэбны і недарэчны сёння архаізм. А цяпер самі змяншаюць колькасць парадаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.