У Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі

Ваенная тэхніка з Расіі ў Беларусі

Ваенная тэхніка з Расіі ў Беларусі / t.me/modmilby/

У чацвер у Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі (гаўбіцы, мінамётныя комплексы ды іншае). Яна паўдзельнічае ў ваенным парадзе 3 ліпеня, прысвечаным Дню незалежнасці РБ.

Намеснік начальніка ўзбраення Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Сяргей Томчык нагадвае, што "гэта не першы разлік з Расійскай Федэрацыі" — раней прыбылі разлікі Т-34, і яны ўжо ўдзельнічаюць у трэніроўках.

У апошнія гады ваенны парад на 3 ліпеня ў Мінску не праводзіўся. Сёлета ён прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі
У Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі
У Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі
У Мінабароны Беларусі паведамілі пра прыбыццё ваеннай тэхнікі з Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі