Мінчукоў штрафуюць за падпалы сухой травы
За сакавік і красавік у Мінску адбылося 77 узгаранняў леташняй травы. Для параўнання, за сакавік і красавік 2010 года іх было 80.
Пра гэта 25 красавіка паведаміў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Бягун на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Па кожным факце праведзеныя праверкі. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 жыхар горада: падпальшчыкі і службовыя асобы, адказныя за тэрыторыі, дзе гарэла, у тым ліку кіраўнікі і майстры некаторых раённых "Зеленбудаў", перадае "Мінск-Навіны".