Мітынг на Бангалоры: Адмовіцца ад АЭС і вярнуць ліквідатарам льготы

Выступоўцы казалі аб цяжкіх наступствах аварыі — эканамічных і сацыяльных, у тым ліку аб гаротным становішчы ліквідатараў. Аб тым, што пасля Чарнобыля да развіцця атамнай энергетыкі ў краіне трэба падыходзіць больш узважана ды асцярожна, чым гэта адбываецца цяпер. Гучалі і палітычныя лозунгі — аб вызваленні палітвязняў, спыненні палітычных рэпрэсій.

У рэзалюцыі мітынгу змешчаны заклік адмовіцца ад будаўніцтва АЭС у Астраўцы на карысць даследавання аднаўляльных крыніц энергіі. Акрамя таго, удзельнікі акцыі патрабавалі ад уладаў забараніць вытворчасць прадуктаў харчавання на забруджаных землях, а таксама вярнуць ільготы ліквідатарам.

Па заканчэнні мітынгу усе жадаючыя ўсклалі кветкі і пакінулі свечкі ля капліцы ў памяць ахвяраў чарнобыльскай аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі