Раман Арлоў мяняе гітару на мікрафон

Праект "У нескладовае" рыхтуе рэпрэзентацыю. Яго ідыёлаг і стваральнік Раман Арлоў зараз заняты перамовамі з новымі музыкамі. Сам гітарыст рыхтуецца выступіць у ролі вакаліста абноўленага гурта. Дарэчы, месца спевака ў камандзе ўжо прынесла першыя поспехі Раману – новую песню "Будзьма беларусамі" узялі на радыё.

"27-га верасня ў  нас будзе канцэрт, дзе праект “У нескладовае” будзе рэпрэзентаваны, а таксама будзе прэзентаваны кліп на песню "Будзьма беларусамі". Што цікава ў гэтай песні – гэта тое, што я ўпершыню выступлю вакалістам. Гэтая прэзентацыя – асноўная нагода для канцэрта. А што будзе далей – ніхто не ведае, як заўжды", – смяецца Раман Арлоў.

Падчас канцэрта "У нескладовае" абяцае выканаць усе старыя песні і, верагодна, прэзентуе некалькі новых. Канцэрт адбудзецца 27-га верасня ў клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі