Сярод пацярпелых на "Кастрычніцкай" ёсць расіяне
Дзве грамадзянкі Расіі, Вольга Фралова і Надзея Лукава, пацярпелі падчас выбуху ў мінскім метро.
Як паведаміў РІА Новости афіцыйны прадстаўнік пасольства РФ у Беларусі Вадзім Гусеў, Вольга Фралова 1973 года нараджэння цяпер праходзіць агляд у клініцы, а Надзея Лукава 1961 года нараджэння змешчаная ў хірургічнае аддзяленне.
Пасольства высвятляе, ці ёсць іншыя расіяне сярод параненых, і абяцае дапамагчы пацярпелым.
Фота: euroradio.by